Правілы афармлення тэзісаў
Каб выступіць на канферэнцыі, трэба даслаць не пазней дэдлайну тэзісы выступлення на адрас fosslviv@gmail.com.
Тэзісы падаюцца па-ўкраінску, па-расійску, па-беларуску, па-англійску ці па-польску.
Памер тэзісаў — ад аднаго да трох аркушоў фармату А5 (блізу шасці тысяч знакаў без прабелаў), шрыфт Times New Roman 10pt з інтэрвалам 1, палi 15 мм.
- У першым радку пазначаецца назва выступлення вялікімі літарамі.
- У другім радку — прозвішча і ініцыялы аўтараў выступлення малымі літарамі (прозвішча дакладчыка павінна быць падкрэслена).
- Затым упісваецца поўная назва арганізацыі і электронны адрас для сувязі з аўтарамі.
- Затым, прапусціўшы пусты радок, упісваецца анатацыя. Рэкамендаваны памер анатацыі — да пяцісот знакаў. Анатацыю пажадана падаваць на англійскай мове, у выпадку падачы анатацыі на іншай мове аргкамітэт выканае яе пераклад на англійскую мову.
- Затым, прапусціўшы пусты радок, — упісваецца сам тэкст тэзісаў.
Малюнкі, калі яны ёсць, рэкамендуецца рабіць у адценнях шэрага або чорна-белымі, каб пераканацца ў іх адэкватным адлюстраванні падчас друку.
Спіс літаратуры, калі ён ёсць, падаецца ў канцы тэзісаў. Для электронных крыніц пазначаецца назва рэсурсу (ці асобнай публікацыі на ім) і URL вэб-старонкі.
Тэкст тэзісаў павінен быць прадстаўлены ў фармаце OpenDocument Text (.odt).