FOSS Lviv 2012

January 26, 2012 03:32

Паважаныя калегі, вторая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя FOSS Lviv-2012 пройдзе ў Львоўскім нацыянальным універсітэце імя Івана Франка 26.04 – 28.04.2012.

Напрамкі работы канферэнцыі:
1. Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў адукацыі;
2. Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў навуцы;
3. Свабоднае праграмнае забеспячэнне ў бізнэсе;
4. Свабоднае праграмнае забеспячэнне дома.
Рабочыя мовы канферэнцыі – украінская, руская, беларуская, польская, англійская.
На канферэнцыю запрашаюцца распрацоўнікі, карыстальнікі, IT-менеджэры і ўсе, каго цікавіць выкарыстанне свабоднага праграмнага забеспячэння.
Задачы FOSS Lviv-2012 – забяспечыць эфектыўныя зносіны і абмен інфармацыяй, абмеркаваць перспектывы развіцця свабоднага праграмнага забеспячэння ў дзелавым сектары, навуцы і адукацыі і ініцыяваць новыя праекты па выкарыстанні свабоднага праграмнага забеспячэння. Даклады і абмеркаванні тычацца практычных аспектаў распрацоўкі і ўкаранення праграм, зніжэння кошту ліцэнзій і абслугоўвання інфармацыйных сістэм.

Удзел у канферэнцыі бясплатны.

Для ўдзелу ў канферэнцыі трэба да 15.03.2012 зарэгістравацца (гл. больш падрабязную інфармацыю на старонцы аб канферэнцыі).

Тэзісы дакладаў прымаюцца да 31.03.2012.

Арганізатары канферэнцыі:

Львоўскі нацыянальны універсітэт імя Івана Франка;
Львоўская група карыстальнікаў Linux;
Нацыянальны педагагічны універсітэт імя М. П. Драгаманава;
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт;
Праект Linux Vacation / Eastern Europe;

Author: Дмитро Ванькевич

Back to news list
blog comments powered by Disqus