Dragobrat Winter FOSS Fest 2011

14 студзеня 2011, 12:48

Падрабязнасці пра выязную секцыю 3-6 лютага на гарналыжным курорце Драгабрат

Паважаныя калегі!

Запрашаем Вас прыняць удзел у неафіцыйнай частцы канферэнцыі пад назвай Dragobrat Winter FOSS Fest 2011, якая пройдзе з 3 па 6 лютага на гарналыжным курорце Драгабрат, які размешчаны на вышыні 1400 м. Гэты курорт знаходзіцца ля падножжа гары Стог (1707 м) у раёне горнага масіва Блізніца (1883 м). У рамках Fest’а адбудзецца нефармальная выязная секцыя канферэнцыі FOSS Lviv 2011; гасцей чакаюць розныя мерапрыемствы, а таксама здаровы і прыемны адпачынак у гарах. Сярод запланаваных мерапрыемстваў можна вылучыць: школу для пачынаючых лыжнікаў і сноўбардыстаў, фрырайд-туры для вопытных сноўбардыстаў і лыжнікаў і, вядома ж, незабыўную вечарыну з начнымі спускамі!

Арганізацыйны ўнёсак Dragobrat Winter FOSS Fest 2011 складае 1400 грн і ўключае выдаткі на транспарт, жыллё, паўнавартаснае двухразовае харчаванне і падвячорак на “куратні”, гарналыжную страхоўку, арганізацыю і правядзенне выязной секцыі, вечарыны і інш. Дадаткова ўдзельнікам спатрэбяцца грошы на пад’ёмнікі (у сярэднім – 8 грн за ўздым) і, калі неабходна, на пракат абсталявання (50-120 грн у суткі).

Для жадаючых прадугледжана скарочаная праграма ў выглядзе аднадзённага выезду на Драгабрат. У залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў гэтай групы, арганізацыйны ўнёсак будзе складаць ад 300 да 400 грн. Сюды ўваходзіць трансфер, харчаванне, гатэль (пераапрануцца і крыху адпачыць) і інш. Культурная праграма для ўдзельнікаў гэтай групы супадае з першым днём асноўнай праграмы. Прыярытэт падчас запісу ў гэтую групу маюць дакладчыкі. Спяшайцеся рэгістравацца;)

З праграмай Fest’а можна азнаёміцца па адрасу: http://foss-fest.com/index.php?id=1098

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя ўдзельнікаў да 25 студзеня па адрасу
http://foss-fest.com/index.php?id=1096 . У сувязі з папярэднім браняваннем нумароў гатэля, жадаючым рэкамендуецца рэгістравацца як мага хутчэй.

Больш дэталёвую інфармацыю пра Fest можна знайсці на ягоным сайце па адрасу: http://foss-fest.com/index.php?id=1095

Аўтар: Марына Агiбалава

Назад да спіса навінаў
blog comments powered by Disqus